Арсэнал Лёндан000dia inme pecDisme.orgroclls is
| Арсэнал | ||||||
| | ||||||
| Поўная назва | Arsenal Football Club | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1886 | |||||
| Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
| Стадыён |
Эмірэйтс Умяшчальнасьць: 59 867 | |||||
| Прэзыдэнт | Чыпс Кесўік | |||||
| Галоўны трэнэр | Унаі Эмэры | |||||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
| · 2018—2019 | 5 месца | |||||
| ||||||
| Афіцыйны сайт | ||||||
«Арсэна́л» (па-ангельску: Arsenal Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, разьмяшчаецца на поўначы Лёндану. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе і зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў Ангельшчыны. «Арсэнал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 13 разоў выйграваў Кубак Ангельшчыны.
Клюб быў заснаваны супрацоўнікамі арсэналу Ўулвічу ў 1886 годзе пад назовам «Даял Сквэр». У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Гайбэры» ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Гайбэры» быў хатняй арэнай «Арсэналу» да жніўня 2006 году, калі клюбам быў дабудаваны новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».
Самым доўгатэрміновым і самым пасьпяховым трэнэрам у гісторыі клюбу стаў Арсэн Вэнгер. Зь ім «Арсэнал» заваяваў 7 Кубкаў Ангельшчыны (рэкорд краіны) і ўсталяваў рэкордную бяспройгрышную сэрыю з 49 матчаў[1].
Зьмест
- 1 Гісторыя
- 2 Уласьнікі й кіраўніцтва
- 3 Склад
- 4 Тытулы
- 5 Дадатковыя зьвесткі
- 6 Крыніцы
- 7 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб «Арсэнал» быў заснаваны ў 1886 годзе працаўнікамі Каралеўскага арсэнала Ўулвічу і першапачаткова зваўся «Даял Сквэр», але неўзабаве быў пераназваны ў «Каралеўскі Арсэнал». Пасьля прыняцьця клюбам прафэсійнага статусу яго ізноў пераназвалі ў «Ўулвіч Арсэнал». Фанатам клюб быў вядомы як Woolwich Reds. «Ўулвіч Арсэнал» першым з паўднёвых камандаў уступіў у Футбольную Лігу ў 1893 годзе. Клюб стартаваў у другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасьць клюбу стала прычынай нізкай наведвальнасьці матчаў, што прывяло да фінансавых праблемаў. У 1913 годзе (неўзабаве пасьля вяртаньня ў другі дывізіён) клюб перасёк Тэмзу, каб заняць новую арэну — стадыён «Гайбэры», разьмешчаны на поўначы Лёндану. У выніку ў наступным жа годзе каманда адкінула з назвы частку «Ўулвіч». Сэзон 1919 году «Арсэнал» скончыў на 5 месцы, але, тым ня менш, быў пераведзены ў першы дывізіён у сувязі зь фінансавымі праблемамі «Тотэнгэму».
У 1925 годзе на пост галоўнага трэнэра «Арсэналу» быў прызначаны Гэрбэрт Чэпмэн. Пад кіраўніцтвам Чэпмэна ў 1924 годзе каманда «Гадэрсьфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам зьвязаныя першыя посьпехі «Арсэналу». Ягоныя рэвалюцыйныя тактыка й спосабы трэніроўкі ў спалучэньні з зорнымі гульцамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клюбу стаць дамінуючым у 30-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсэнал» выйграў 5 разоў у першым дывізіёне і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Ангельшчыны, хоць Чэпмэн так і ня ўбачыў усіх гэтых дасягненьняў, бо ў 1934 годзе памёр ад пнэўманіі.
У Другую сусьветную вайну «Арсэнал» страціў больш гульцоў, чым будзь-які іншы топавы ангельскі клюб. Ён, аднак, здолеў заваяваць чэмпіёнскі тытул у сэзоне 1947—1948 рокаў — першым для новага трэнэра Тома Ўіттэйкера, а ў сэзоне 1952—1953 заваявалі рэкордны сёмы тытул. Тым ня меней, патрэба рэканструкцыі стадыёну і недахоп гульцоў сказаліся на выніках клюбу. Цягам наступных 18 гадоў ён не заваяваў ніводнага тытулу.
У 1966 року «Арсэнал» вырашыў выпрабаваць у ролі галоўнага трэнэра клюбнага фізыятэрапэўта Бэрці Мі. З дапамогай такіх набыткаў, як Боб Макнаб і Джордж Грэм Мі двойчы — у 1967—68 і 1968—69 — упершыню выводзіў клюб у фінал Кубка лігі. У наступным сэзоне «Арсэнал» упершыню заваяваў міжнародны Кубак кірмашоў, а праз год дабіўся яшчэ большага трыюмфу: стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Ангельшчыны. Болей зь Мі падобных посьпехаў паўтарыць не давялося. Наймаладзейшым на той час трэнэрам «Арсэналу» ў 1976 року стаў 34-гадовы былы футбаліст клюбу Тэры Ніл. З новымі гульцамі — Малкальмам Макдональдам і Пэтам Джэнінгзам — і пляядай дасьведчаных клюб тройчы даходзіў да фіналу Кубка (1978, 1979, 1980) і да фіналу эўрапейскага Кубка кубкаў-1980, дзе саступіў па пэнальці. Адзіным трафэям «Арсэналу» ў гэты пэрыяд стала перамога 3:2 на апошняй хвіліне над «Манчэстэр Юнайтэд» у фінале Кубка 1979 року.
У 1986 року ў клюб вярнуўся колішні гулец Джордж Грэм, цяпер на пасаду трэнэра. У першы ж сэзон «Арсэнал» заваяваў Кубак Ангельшчыны. У 1988 року клюб заваяваў Трафэй стагодзьдзя Футбольнай лігі, чэмпіёнскі тытул сэзону 1988—1989 і яшчэ адзін — у сэзоне 1990—1991, дзе саступіў толькі ў адным матчы. У 1993 клюб зрабіў дубль, у наступным року перамог у Кубку ўладальнікаў Кубкаў УЭФА. У 1995 року за факты хабарніцтва Джордж Грэм быў адстаўлены з пасады кіраўніка.
У 1996 да стырна каманды прыйшоў Арсэн Вэнгер. У клюбе сталі зьяўляцца францускія зоркі. У сэзоне 1997—98 «Арсэнал» зрабіў другі дубль у гісторыі, у 2001—02 — трэці. Таксама клюб стаў фіналістам Кубка УЭФА 1999—2000 рокаў, пераможцам Кубка Ангельшчыны 2003 і 2005 рокаў, а за перамогу ў чэмпіянаце Ангельшчыны 2003—2004 рокаў без аніводнае паразы атрымаў мянушку «Непераможныя». У гэты пэрыяд «Арсэнал» паставіў нацыянальны рэкорд па сэрыі без паразаў — 49 матчаў[1]. У першыя 9 гадоў за Вэнгерам клюб у чэмпіянаце не апускаўся ніжэй за другое месца.
У сэзоне 2005—2006 «Арсэнал» стаў першым лёнданскім клюбам за пяцідзесяцігадовую гісторыю Лігі Чэмпіёнаў, які выйшаў у фінал турніру, дзе саступіў 1:2 «Барсэлёне». Дагэтуль найлепшым дасягненьнем «кананіраў» быў чвэрцьфінал. У 2006 року клюб пераехаў на ўласны стадыён «Эмірэйтс». Наступныя гады мінулі бяз тытулаў і адзначыліся хіба выхадам у фіналы Кубка лігі-2007 і 2011. З 2014 року клюб заваяваў Кубак Ангельшчыны тройчы: у 2014, 2015 і 2017, што вывела яго ў лідэры па колькасьці гэтых тытулаў, а Арсэна Вэнгера — у першыя трэнэры ангельскіх клюбаў, якія заваёўвалі 7 кубкаў краіны. Аднак у гэтым жа сэзоне «Арсэнал» упершыню за ўсе часы з Вэнгерам апынуўся па-за першай чацьвёркай у чэмпіянаце Ангельшчыны, і пасьля наступнага невыразнага сэзону Арсэн Вэнгер абвясьціў пра свой сыход.
23 траўня новым галоўным трэнэрам лёнданцаў стаў гішпанскі спэцыяліст Унаі Эмэры. Гэта толькі другі замежнік у гісторыі клюбу.
Уласьнікі й кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Найбольшай дзеляй акцыяў «Арсэналу» — 67,05% — валодае амэрыканскі спартовы магнат Стэн Кронк; яшчэ 30,04% акцыяў валодае кампанія «Red and White Securities», што належыць расейскаму мільярдэру Алішэру Ўсманаву.
Бацькоўская кампанія клюбу, «Arsenal Holdings plc», дзейнічае як некатаваная(en) публічная кампанія з абмежаванай адказнасьцю. Акцыі клюбу не паступаюць на адкрытыя біржы накшталт FTSE ці AIM; зрэдчас імі гандлююць на спэцыялізаванай біржы каштоўных папераў і дэрыватываў ISDX.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 18 верасьня 2018 году
|
|
Тытулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 13-разовы чэмпіён Ангельшчыны — 1931, 1933, 1934, 1935, 1938, 1948, 1953, 1971, 1989, 1991, 1998, 2002, 2004
- 13-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны — 1930, 1936, 1950, 1971, 1979, 1993, 1998, 2002, 2003, 2005, 2014, 2015, 2017
- 15-разовы ўладальнік Супэркубка Ангельшчыны — 1930, 1931, 1933, 1934, 1938, 1948, 1953, 1991 (сумесны), 1998, 1999, 2002, 2004, 2014, 2015, 2017
- 2-разовы ўладальнік Кубка лігі — 1987, 1993
- Уладальнік Кубка УЭФА — 1970
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў — 1994
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гол Эманюэля Адэбаёра, забіты на 52-й хвіліне ў вароты «Рэдынгу» ў матчы 13-га туру сэзону 2007—2008 (3:1), стаў для «кананіраў» тысячным у ангельскай прэм’ер-лізе. Другую тысячу галоў распачаў Аляксандар Глеб[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б 49 Unbeaten(анг.). Арсэнал (1 чэрвеня 2017). Праверана 24 траўня 2018 г.
- ^ Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead(анг.) thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Арсэнал Лёндан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт футбольнага клюбу «Арсэнал»
- Беларускі сайт клюбу «Арсэнал»(рас.)
- Arsenal News(анг.)
Арсэнал — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Чэх · 2 Бэльерын · 4 Эльнэні · 5 Папастатопуляс · 6 Касэльні · 7 Мхітаран · 8 Рэмсі · 9 Ляказэт · 10 Эзіль · 11 Тарэйра · 12 Ліхтштайнэр · 14 Абамэянг · 15 Мэйтлэнд-Найлз · 16 Голдынг · 17 Івобі · 18 Манрэаль · 19 Лена · 20 Мустафі · 23 Ўэлбэк · 25 Джэнкінсан · 26 Мартынэс · 27 Маўрапанас · 28 Ўілак · 29 Гендузі · 31 Калашынац · 34 Джака · Трэнэр: Эмэры |